счетчик посещений
МУЗЕЙ
ГICТОРЫI
МАГIЛЁВА

БеларускiРусскийEnglish

Iнтэрактыктыўная экскурсiя па музею
(Фатограф Алег Караваеў)

Зборнік IX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць"

Зборнік VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць"

Нашы навiны на старонцы ў Facebook
"Дзіўныя паведамленьні ад езуітаў у Беларусі". Акцыя – кніга па падпісцы.
Электронная версiя Статута ВКЛ 1588 г.: hddfiles.ru; Docs.Google.Com; Торрэнт-файл.
Нашы банкаўскія рэквізіты і электронныя кашалькі

Запрашаем на выставу рыцарскіх даспехаў і ўзбраення "Псы войны"!

Пра музей
Ратуша
Мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”
Выставачная зала
Гісторыя Магілёва
Старыя фотаздымкі
Выкуп каштоўнасцяў
Прайс-ліст
Нашы рэквiзiты

Музей гісторыі Магілёва размяшчаецца ў будынку адноўленага помніка архітэктуры XVII стагоддзя – гарадской Ратушы.

Экспазіцыя музея дазваляе прасачыць асноўныя этапы ў развіцці горада, а цэнтральная частка экспазіцыі прысвечаная часу найбольшага культурнага росквіту Магілёва, калі горад быў адным з самых буйных і ўплывовых ва Ўсходняй Еўропе – перыяду з XVI па XVIIІ стагоддзі. У гэты час Магілёў уваходзіў у склад Вялікага княства Літоўскага, пачынаючы з 1577 г. меў права на самакіраванне (Магдэбургскае права) і быў прыроўнены ў правах да сталіцы дзяржавы, Вільні.

Адметнасць магілёўскай Ратушы – як і стагоддзі таму, яна з’яўляецца цэнтрам гарадскога жыцця. Тут, у шыкоўнай канферэнц-зале адбываюцца ўрачыстыя сустрэчы, падпісанні міжнародных пагадненняў, прэс-канферэнцыі і прыёмы старшыні гарвыканкама, рэгістрацыі шлюбаў. Канферэнц-зала ўпрыгожаная партрэтамі магілёўцаў, якія пакінулі яркі след у гісторыі горада і Беларусі.

Музей мае таксама войтаўскую залу, якая вяртае нас у часы магдэбургскага права, у часы самастойнага і заможнага горада. Асноўныя экспазіцыйныя памяшканні знаходзяцца на першым паверсе. Тут мы даведваемся, што горад узнік на высокім беразе Дняпра ў канцы І тысячагоддзя н.э., і быў заселены славянамі, якія актыўна гандлявалі на шляху “з варагаў у грэкі”. Пачынаючы з XVI ст. горад рос і ўзвышаўся над астатнімі, гандлюючы з самымі далёкімі краямі, мужна баронячыся ў час шматлікіх войн і навалаў. Побыт гараджаніна ў XVI – XVIІІ стст., сімвалы ўлады і свабоды, канфесійнае жыццё, вопратка, узбраенне і прылады працы, упрыгожванні, мода і гульні – вядучыя тэмы асноўнай экспазіцыі музея.

Выбітная каштоўнасць у музейнай экспазіцыі – адзіны ў Беларусі экзэмпляр Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., выкуплены за кошт прыватных ахвяраванняў грамадзян і дзякуючы спонсарскай дапамозе кампаніі Alpari. Статут 1588 г. – вышэйшае дасягненне старабеларускай прававой думкі, папярэднік еўрапейскіх канстытуцый і самы прагрэсіўны ў тагачаснай Еўропе дзяржаўны звод законаў.

Вежа магілёўскай Ратушы, узведзеная на вышыню 47-мі метраў, мае назіральную пляцоўку, з якой адкрываецца маляўнічы відарыс на пойму Дняпра. На самым версе вежы ўсталяваны ўнікальны механічны гадзіннік, выраблены магілёўскім гадзіннікавым майстрам Г.Галоўчыкам. Стрэлка на адным з цыферблатаў праходзіць кола адзін раз за 500 гадоў.

Музей гісторыі Магілёва таксама мае філіял на Буйніцкім полі, дзе летам 1941 г. адбыўся знакаміты бой воінаў Чырвонай арміі і апалчэнцаў горада супраць 3-яй танкавай дывізіі Гудэрыяна. Бессмяротнаму подзвігу воінаў прысвечаная экспазіцыя “Дні і ночы мужнасці”.


Музей працуе: з 10.00 да 18.00.

Выходныя: Панядзелак, аўторак.

Увага! У сувязі з правядзеннем у музеі афіцыйных, урачыстых і святочных мерапрыемстваў, просім загадзя ўдакладняць інфармацыю пра магчымасць наведвання экспазіцыі.


Адрас дырэкцыі: Рэспубліка Беларусь г. Магілёў, вул. Ленінская 1А.

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: серада, з 8.00 да 12.00

Тэлефон прыёмнай: +375(222)24-50-11

Запіс экскурсій: +375(222)25-29-68

Пералік адміністратыўных працэдур на падставе заяўнага прынцыпу «адно акно»: Спампаваць



© 2016. Усе правы абаронены. УК "Музей гiсторыi Магiлёва"
212030 г. Магiлёў, вул. Ленiнская, 1А
Тэл.: +375(222)24-50-11
E-mail: ratusha.mogilev@gmail.com